Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бот

(гал. boot)

невялікае паруснае, вёсельнае або маторнае судна для перавозак, рыбалоўнага промыслу і інш.

бо́трыі

(ад гр. botrys = гронка)

органы фіксацыі ў стужачных чарвей, якія ўяўляюць сабой прысмоктвальныя шчыліны.

бо́трытыс

(н.-лац. botrytis)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на жывых раслінах, іх рэштках, у глебе.

бо́ты

(польск. boty, ад фр. bottes)

абутак з высокімі халявамі.

бо́ўлінг

(англ. bowling)

спартыўная разнавіднасць кегляў 2.

бо́хан

(польск. bochen, ад с.-в.-ням. vochenze)

выпечаны хлеб пераважна круглай формы.

бо́цман

(гал. bootsman)

званне малодшага каманднага саставу на караблі, якому падпарадкавана каманда па гаспадарчых работах.

бра

(фр. bras = рука)

насценны свяцільнік.

брабансо́ны

(фр. brabançonne, ад Brabant = назва мясцовасці ў Бельгіі)

парода вялікіх коней-цяжкавозаў, выведзеная ў Бельгіі.

бра́ва

(іт. bravo)

вокліч, які азначае захапленне, пахвалу, адабрэнне.