Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інфраструкту́ра

(ад лац. infra = пад + структура)

сукупнасць галін і ведаў дзейнасці, якія забяспечваюць нармальнае функцыяніраванне ўсіх сфер эканомікі, як вытворчых, так і невытворчых; сюды ўваходзяць транспарт, сувязь, камунальная гаспадарка, прафесійнае навучанне і інш.

інфузо́рыі

(н.-лац. infusoria, ад лац. infusus = уліты куды-н., разліты ў чым-н.)

клас найбольш высока арганізаваных прасцейшых (аднаклетачных) жывёл; жывуць у прэсных і салёных водах і вільготнай глебе, многія вядуць паразітычны спосаб жыцця.

інці́на

(ад лац. Intus = унутры)

унутраны слой абалонкі пылковага зерня (у насенных) ці мікраспоры (у споравых раслін).

інцу́хт

(ням. inzucht, ад in = у + Zucht = развядзенне)

тое, што і інбрыдзінг (у раслінаводстве).

інцу́хт-дэпрэ́сія

(ад інцухт + дэпрэсія)

зніжэнне жыццёвасці і прадукцыйнасці раслін у выніку шматразовага блізкароднаснага скрыжоўвання.

інцыдэ́нт

(лац. incident, -ntis = які здараецца)

выпадак, здарэнне (звычайна непрыемнае), непаразуменне, сутычка.

інцы́зія

(лац. incisio)

рассяканне тканкі, якое робяць з лячэбнай мэтай (напр. ускрыццё гнайніка); пачатковы этап хірургічнай аперацыі.

інцыстава́нне

(ад ін- + цыста)

працэс утварэння шчыльнай абалонкі (цысты) у аднаклетачных арганізмаў пры неспрыяльных умовах.

інцэ́ст

(лац. incestum)

палавая сувязь паміж блізкімі сваякамі, кровазмяшэнне.

ін-акта́ва

(лац. in octavo)

фармат кнігі, пры якім старонка складае восьмую частку стандартнага папяровага аркуша.