Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інфа́ркт

(лац. infarctus = набіты, напоўнены)

амярцвенне тканак якога-н. органа з-за адсутнасці цёку крыві ў артэрыях пры спазме або закупорцы (напр. і. сардэчнай мышцы).

інфармава́ць

(польск. informować, ад лац. informare)

даваць звесткі, інфармацыю 1 аб чым-н., азнаямляць з чым-н.

інфармасо́мы

(ад лац. informo = фармую + сома)

унутрыклетачныя часцінкі, якія ўдзельнічаюць у біясінтэзе бялку і складаюцца з рыбануклеінавай кіслаты і бялку.

інфарма́тар

(лац. informator = які паведамляе)

той, хто інфармуе, дае інфармацыю 1.

інфарма́тыка

(рус. информатика, ад лац. informare = паведамляць)

галіна навукі, якая вывучае структуру і агульныя ўласцівасці навуковай інфармацыі, а таксама пытанні, звязаныя з яе зборам, захаваннем і выкарыстаннем у розных сферах чалавечай дзейнасці.

інфарматы́ўны

(ад інфармацыя)

насычаны інфармацыяй, які добра інфармуе.

інфарма́цыя

(лац. informatio = паведамленне, растлумачванне)

1) паведамленне аб становішчы спраў у якой-н. галіне, аб чыёй-н. дзейнасці (напр. газетная і.);

2) сукупнасць якіх-н. звестак, ведаў;

3) звесткі аб навакольным свеце, працэсах, з’явах, падзеях, якія ў ім адбываюцца, што ўспрымаюцца чалавекам і жывымі арганізмамі, зберагаюцца машынамі і іншымі сістэмамі.

інфа́уна

(ад ін- + фауна)

сукупнасць водных арганізмаў, якія жывуць у донных грунтах вадаёма (параўн. эпіфауна).

інфе́кцыя

(лац. infectio)

заражэнне арганізма хваробатворнымі мікробамі.

інферна́льны

(лац. infernalis, ад inferna = падземнае царства)

пякельны, падземны.