бо́мба
(іт. bomba)
1) адзін з асноўных відаў авіяцыйных боепрыпасаў, забяспечаны выбуховым рэчывам, запальным саставам, ядзерным або тэрмаядзерным зарадам;
2) марскі боепрыпас для знішчэння падводных лодак, якарных і донных мінаў, іншых падводных аб’ектаў;
3) устарэлая назва артылерыйскага асколачна-фугаснага снарада масай больш за 16 кг;
4) асколачны снарад для стральбы з бамбамётаў у першую сусветную вайну;
5) саматужны снарад, зроблены для дыверсійных і тэрарыстычных мэт.
бон
(гал. boom = бервяно)
1) плывучая загарода з бярвенняў, сетак для абароны гаваней, партоў ад пранікнення караблёў, мін, тарпед праціўніка;
2) плывучы прычал для малых суднаў.
бо́нза
(яп. bond-zu = добры настаўнік)
1) будыйскі святар і манах у краінах Азіі;
2) перан. надзьмуты, ганарысты чыноўнік.
бо́нна
(фр. bonne = нянька)
выхавальніца дзяцей у дваранскіх і буржуазных сем’ях царскай Расіі.
бо́нус
(лац. bonus = добры)
камерц. 1) дадатковая ўзнагарода, прэмія;
2) дадатковая скідка, якую робіць прадавец пакупніку ў адпаведнасці з умовамі здзелкі.
бо́ны
(фр. bons)
1) крэдытныя дакументы, уладальнік якіх мае права атрымаць адзначаную ў іх суму ў пэўны час ад пэўнай установы;
2) папяровыя грошы, якія страцілі плацежную сілу і маюць цікавасць толькі для калекцыянераў (гл. баністыка).
бор1
(н.-лац. borum, ад с.-лац. borax = салетра)
хімічны элемент, шаравата-чорнае рэчыва, якое ў крышталічным і аморфным станах уваходзіць у склад некаторых мінералаў.
бор2
(ням. Bohr)
стальны маленькі свердзел, якім карыстаюцца ÿ зубаўрачэбнай практыцы.
бо́ра
(іт. bora, ад гр. boreas = паўночны вецер)
халодны моцны парывісты вецер, які дзьме з гор на марскім узбярэжжы.
бо́ргес
(ням. Borgis, ад фр. bourgeois)
друкарскі шрыфт, сярэдні паміж корпусам і петытам, кегель яго роўны 9 пунктам (каля 3,38 мм).