Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

блу́зка

(польск. bluzka, ад фр. blouse)

жаночая кофтачка з лёгкай тканіны.

блюва́л

(англ. blue whale)

блакітны кіт, самая буйная жывёла на Зямлі.

блюз

(англ. blues, ад blue devils = меланхолія, журба)

1) песня або танец амерыканскіх неграў, якія выконваюцца ў павольным тэмпе;

2) форма джазавай музыкі (гл. джаз) у рытме і манеры выканання гэтай песні (танца).

блюзне́р

(польск. bluźnierz)

чалавек, які ганьбіць, зневажае бога, святых, догматы веры або што-н. дарагое, паважанае.

блю́зніць

(польск. bluźnić)

1) зневажаць бога, святых, догматы веры або што-н. дарагое, паважанае;

2) разм. гаварыць глупства;

3) гаварыць у сне, у забыцці, трызніць.

блюм

(англ. bloom)

стальная загатоўка, атрыманая са зліткаў пракаткай на блюмінгу.

блю́мінг

(англ. blooming)

пракатны стан для абціскання стальных зліткаў вялікага папярочнага сячэння масай да 12 т і больш у блюмы.

блю́мінг-сля́бінг

(ад блюмінг + слябінг)

камбінаваны пракатны стан для абціскання буйных (да 40 т) стальных зліткаў у блюмы і слябы.

бля́ха

(польск. blacha, ад ням. Blech)

1) тонкае ліставое жалеза;

2) тонкі ліст жалеза з загнутымі краямі для выпякання чаго-н.;

3) знак у выглядзе металічнай пласцінкі з нумарам або надпісам як сведчанне аб службовых абавязках таго, хто яго носіць (напр. б. насільшчыка).

бо́бслей

(англ. bob-sleigh)

1) спартыўныя суцэльнаметалічныя сані з рулявым кіраваннем для скараснога спуску з гор па спецыяльна падрыхтаванай трасе;

2) скарасны спуск з гор на такіх санях.