блокпо́ст
(ад блок + пост)
чыгуначны раздзельны пункт, забяспечаны спецыяльнай апаратурай, адкуль кіруюць семафорамі і святлафорамі.
блокпо́ст
(ад блок + пост)
чыгуначны раздзельны пункт, забяспечаны спецыяльнай апаратурай, адкуль кіруюць семафорамі і святлафорамі.
бло́кшыў
(
корпус старога судна, з якога знята абсталяванне і якое прызначана для плывучага складу або жылля.
блок-апара́т
(ад блок + апарат)
апарат для рэгулявання руху паяздоў на чыгуначных перагонах і станцыях.
блок-дыягра́ма
(ад блок + дыяграма)
перспектыўны малюнак участка зямной паверхні разам з яго геалагічным разрэзам.
блок-канта́кт
(ад блок + кантакт)
кантакт электрычнага апарата, які перамыкае кола кіравання або сігналізацыі.
блок-канта́ктар
(ад блок + кантактар)
сукупнасць некалькіх груп блок-кантактаў.
блок-се́кцыя
(ад блок + секцыя)
закончаны для блакіроўкі аб’ёмна-планіровачны элемент (частка) збудавання.
блок-супаліме́ры
(ад блок + супалімеры)
супалімеры, у макрамалекулах якіх працяглыя ўчасткі са звёнаў аднаго тыпу (блокі) чаргуюцца з блокамі са звёнаў другога тыпу.
блок-схе́ма
(ад блок + схема)
схема прылады, апарата, машыны, дзе асобныя састаўныя вузлы (блокі) маюць выгляд прамавугольнікаў, а сувязь паміж імі паказана лініямі са стрэлкамі.
блу́за
(
мужчынская рабочая верхняя кашуля.