Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

блі́смус

(н.-лац. blysmus)

травяністая расліна сям. асаковых з плоскім лісцем, пашыраная на вільготных лугах у Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы.

блістр

|англ. blister (coopper)]

неачышчаная медзь, якая змяшчае 1,5—2% прымесяў.

блі́стэр

(англ. blister = пузыр)

1) купалападобны выступ з празрыстай пластмасы на фюзеляжы самалёта для паляпшэння агляду і размяшчэння зброі і прыцэльных прыстасаванняў;

2) супрацьміннае патаўшчэнне корпуса карабля.

бліц

(ням. Blitz = бліскавіца)

1) лямпа для імгненнай моцнай успышкі святла пры фатаграфаванні;

2) праведзеная ў тэмпе партыя шахматнай гульні.

бліца́рд

(англ. blizzard)

назва ў ЗША і Англіі мяцеліцы, якая суправаджаецца моцным ветрам і нізкай тэмпературай паветра.

бліцкры́г

(ням. Blitzkrieg)

тэорыя маланкавай вайны, разлічанай на хуткую перамогу, як частка ваеннай дактрыны, што была створана нямецкімі мілітарыстамі ў пач. 20 ст.

бліцтурні́р

(ад ням. Blitz = бліскавіца + турнір)

шахматны турнір, у якім на кожную партыю даецца максімальна абмежаваны час.

блок1

(англ. block)

аб’яднанне дзяржаў, партый, груповак для дасягнення агульнай мэты.

блок2

(англ. block)

1) прыстасаванне для пад’ёму грузаў у выглядзе кола з выемкай па акружнасці і перакінутым цераз яго канатам;

2) вузел машыны з некалькіх аднолькавых элементаў;

3) штучна зробленая з бетоннай сумесі будаўнічая пліта;

4) комплекс будынкаў, якія маюць адпаведнае прызначэнне, а таксама частка якой-н. пабудовы;

5) сшытыя лісты кнігі, падрыхтаваныя для пераплёту.

бло́кінг-генера́тар

(ад англ. blocking = замыканне + генератар)

адналямпавы генератар з трансфарматарнай зваротнай сувяззю, прызначаны для стварэння электрычных імпульсаў малой працягласці, якія перыядычна паўтараюцца.