фотатэлегра́ф
(ад фота- + тэлеграф)
апарат, пры дапамозе якога перадаюць на адлегласць фатаграфіі і іншыя відарысы.
фотатэлегра́ф
(ад фота- + тэлеграф)
апарат, пры дапамозе якога перадаюць на адлегласць фатаграфіі і іншыя відарысы.
фотатэлегра́фія фотатэлеграфі́я
(ад фота- + тэлеграфія)
сістэма дакументальнай электрычнай сувязі, якая забяспечвае ўзнаўленне на адлегласці нерухомых адлюстраванняў (чарцяжоў, фатаграфій і
фотатэрапі́я
(ад фота- + тэрапія)
выкарыстанне з лячэбнай мэтай інфрачырвоных, бачных і ультрафіялетавых прамянёў; святлолячэнне.
фотафі́лы
(ад фота- + -філ)
святлалюбныя жывёлы, актыўнасць якіх звязана з пэўнай ступенню асветленасці.
фотафі́льм
(ад фота- + фільм)
фільм, які складаецца з нерухомых кадраў-фатаграфій.
фотафі́ніш
(ад фота- + фініш)
прыбор, які складаецца з секундамераў і кіназдымачнага апарата, прызначаны для дакладнага вызначэння фінішу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў.
фотафо́бія
(ад фота- + -фобія)
павышаная адчувальнасць вока да асвятлення; святлабоязь.
фотафо́бы
(ад фота- + -фоб)
ценялюбныя жывёлы (
фотафо́ры
(ад фота- + -фор)
органы свячэння (галоўным чынам у глыбакаводных жывёл).
фотахі́мія
(ад фота- + хімія)
раздзел хіміі, які вывучае хімічныя працэсы ў рэчывах пад уздзеяннем светлавой энергіі.