Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотааб’екты́ў

(ад фота- + аб’ектыў)

аб’ектыў фатаграфічнага апарата.

фотаапарату́ра

(ад фота- + апаратура)

прыстасаванні, апараты, неабходныя для фатаграфавання.

фотаатэлье́

(ад фота- + атэлье)

атэлье, дзе робяць па заказу фотаздымкі і фатаграфіі.

фотаафсе́тны

(ад фота- + афсет)

выкананы друкарскай тэхнікай, у якой тэкст або ілюстрацыі перанесены на металічныя пласцінкі пры дапамозе фатаграфіі.

фотабактэ́рыі

(ад фота- + бактэрыі)

бактэрыі, якія выдзяляюць рэчывы, што свецяцца пры злучэнні іх з кіслародам і служаць адной з прычын свячэння вады і рыб (гл. біялюмінесцэнцыя).

фотабіяло́гія

(ад фота- + біялогія)

раздзел біялогіі, які вывучае ўздзеянне святла на жывыя арганізмы, уключаючы працэс фотасінтэзу, фотатаксісу, фотатрапізму і інш.

фотагазе́та

(ад фота- + газета)

газета, звычайна насценная, якая складаецца з фатаграфій і подпісаў да іх.

фотагеліёграф

(ад фота- + геліёграф)

астранамічны інструмент для фатаграфавання Сонца.

фотаге́н

(ад гр. phos, -otos = святло + -ген)

уст. мінеральнае масла, атрыманае перагонкай нафты, смалы, якое ўжывалася для асвятлення.

фотагені́чны

(ад гр. phos, -otos = святло + genos = род, паходжанне)

выразны, які добра перадаецца на фотаздымку, кінаплёнцы (напр. ф. твар); параўн. тэлегенічны.