біясфе́ра
(ад бія- + сфера)
вобласць распаўсюджання жыцця на зямным шары.
біясфе́ра
(ад бія- + сфера)
вобласць распаўсюджання жыцця на зямным шары.
біясферало́гія
(ад біясфера + -логія)
навука пра ўзнікненне, эвалюцыю, структуру і механізмы функцыянавання біясферы.
біятарэ́ла
(
сумчаты грыб
біятлані́ст
(ад біятлон)
спартсмен, які займаецца біятлонам.
біятло́н
(ад бі- +
спартыўныя спаборнштвы, дзе лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах.
біято́нус
(ад бія- + тонус)
прыродны стан напружання, характэрны для ўсяго жывога.
біято́п
(ад бія- + -топы)
участак зямной паверхні з аднатыпнымі ўмовамі асяроддзя, населены біяцэнозам (
біято́ра
(
накіпны сумчаты лішайнік
біятрансфарма́цыя
(ад бія + трансфармацыя)
1) змена спадчынных уласцівасцей бактэрыяльнай клеткі ў выніку пранікнення ў яе чужароднай ДНК;
2) пераўтварэнне энергіі сонечнай радыяцыі, якая ўлоўліваецца зялёнымі раслінамі, у іншыя віды;
3) біяхімічнае пераўтварэнне ядаў, што праніклі ў арганізм, у менш таксічныя рэчывы або больш таксічныя злучэнні, чым зыходнае рэчыва.
біятрафі́я
(ад бія- + -трафія)
харчаванне адных арганізмаў (біятрофаў) біямасай іншых арганізмаў.