Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біяло́гія

(ад бія- + -логія)

сукупнасць навук аб жывой прыродзе (падраздзяляецца на батаніку, заалогію, антрапалогію і мікрабіялогію).

біялюмінесцэ́нцыя

(ад бія- + люмінесцэнцыя)

свячэнне многіх мікраарганізмаў, грыбоў і беспазваночных жывёл, звязанае з працэсамі іх жыццядзейнасці.

біяма́са

(ад бія- + маса)

колькасць рэчыва жывых арганізмаў на адзінку паверхні сушы ці аб’ёму вады.

біяме́трыя

(ад бія- + -метрыя)

раздзел біялогіі, які займаецца апрацоўкай дадзеных біялагічнага даследавання метадамі матэматычнай статыстыкі.

біяметэарало́гія

(ад бія- + метэаралогія)

раздзел метэаралогіі, які вывучае ўплыў надвор’я на жывыя арганізмы.

біямеха́ніка

(ад бія- + механіка)

раздзел біяфізікі, які вывучае развіццё, будову і дзейнасць рухальнага апарату жывёл і чалавека.

біяміцы́н

(ад бія- + -міцын)

антыбіётык, які ўжываецца пры пнеўманіі, дызентэрыі, сыпным тыфе і некаторых іншых хваробах.

біямо́рфа

(ад бія- + гр. morphe = форма)

жыццёвая форма.

біямура́цыя

(ад бія- + лац. murus = сцяна)

разнавіднасць імурацыі, калі арганізм замуроўваецца іншым арганізмам і гіне.

біянавега́цыя

(ад бія- + навігацыя)

здольнасць жывёл выбіраць напрамак руху пры рэгулярных сезонных міграцыях.