Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біякіберне́тыка

(ад бія- + кібернетыка)

кірунак кібернетыкі, які вывучае законы зберажэння, перапрацоўкі і перадачы інфармацыі ў біялагічных сістэмах.

біяклі́мат

(ад бія- + клімат)

кліматычныя ўмовы, якія разам з іншымі фактарамі асяроддзя вызначаюць існаванне, размнажэнне і развіццё жывых арганізмаў.

біякліматало́гія

(ад бія- + кліматалогія)

раздзел кліматалогіі, які даследуе ўплыў клімату на жыццё, здароўе і дзейнасць чалавека, развіццё жывёл і раслін.

біяко́мплекс

(ад бія- + комплекс)

расліннае і жывёльнае асяроддзе, якое ствараецца на борце касмічнага карабля для надзейнай сістэмы жыццезабеспячэння.

біякрымінало́гія

(ад бія- + крыміналогія)

напрамак у крыміналогіі, які тлумачыць злачыннасць біялагічнымі фактарамі, напр. прыроджанай схільнасцю некаторых асоб да злачыннай дзейнасці.

біякрэ́м

(ад бія- + крэм)

касметычны крэм, у складзе якога ёсць біястымулятары.

бія́кс

(ад бі- + лац. axis = вось)

ферытавы элемент (гл. ферыт) у некаторых запамінальных устройствах электронна-вылічальных машын.

біялагі́зм

(ад біялогія)

напрамак у сацыялогіі, які тлумачыць грамадскія працэсы біялагічнымі з’явамі.

біялака́цыя

(ад бія- + лакацыя)

здольнасць жывёл вызначаць становішча якога-н. аб’екта адносна саміх сябе або сваё месцазнаходжанне ў прасторы.

біялі́ты

(ад бія- + -літ)

горныя пароды, якія складаюцца пераважна з рэштак жывёл і раслін, а таксама прадуктаў іх жыццядзейнасці (напр. вугаль, мел, вапняк).