Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біязо́на

(ад бія- + зона)

сукупнасць геалагічных адкладаў, у якой сустракаецца якая-н. адна сістэматызаваная група выкапнёвых арганізмаў (від, род, сям’я).

біяіндыка́тары

(ад бія- + індыкатары)

арганізмы, наяўнасць якіх або інтэнсіўнае развіццё служыць паказчыкам пэўных прыродных працэсаў або наяўнасці некаторых рэчываў.

біяіндыка́цыя

(ад бія- + індыкацыя)

сістэма ацэнкі стану і ўласцівасцей экасістэм па наяўнасці (адсутнасці) у ёй тых ці іншых арганізмаў.

біяінжыне́рыя

(ад бія- + фр. ingénier = праяўляць вынаходлівасць)

навука аб канструяванні і праектаванні тэхнічных прыбораў, робатаў, маніпулятараў, якія выконваюць біялагічныя функцыі ва ўмовах нармальнай жыццядзейнасці арганізма.

біяінфарма́цыя

(ад бія- + інфармацыя)

гіпатэтычна магчымая інфармацыя пры дапамозе біятокаў галаўнога мозга.

біякамуніка́цыя

(ад бія- + камунікацыя)

сувязі паміж асобінамі аднаго або розных відаў жывёл пры дапамозе пэўных сігналаў.

біякаро́зія

(ад бія- + карозія)

карозія металаў, выкліканая мікраарганізмамі.

біякасмана́ўтыка

(ад бія + касманаўтыка)

галіна навукі, якая вывучае захаванне арганізмаў у міжпланетнай прасторы ў час касмічных палётаў і магчымасці іх прыстасавання да касмічных умоў.

біяката́ліз

(ад бія- + каталіз)

паскарэнне або запавольванне хімічных рэакцый, якія адбываюцца ў арганізме пры ўдзеле ферментаў.

біякаталіза́тары

(ад бія- + каталізатары)

рэчывы, у асноўным ферменты, наяўнасць якіх паскарае або запавольвае ўласцівыя жывой матэрыі хімічныя працэсы.