Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біяге́рм

(ад бія- + гр. herma = падводная скала)

выступ марскога дна, утвораны рэшткамі вымерлых арганізмаў.

біягідрааку́стыка

(ад бія- + гідраакустыка)

раздзел біяакустыкі, які вывучае гукі, што ўтвараюцца воднымі арганізмамі.

біяглі́фы

(ад бія- + гр. glyphe = паглыбленне, ямка)

выкапнёвыя сляды жыццядзейнасці арганізмаў на паверхні або ўнутры асадачных парод.

біягра́ма

(ад бія- + -грама)

графічнае (дыяграмнае) адлюстраванне зменлівасці ў часе якой-н. біялагічнай сістэмы (асобіны, папуляцыі, віды, біяцэнозы).

біягра́фія

(ад бія- + -графія)

1) апісанне чыйго-н. жыцця;

2) чыё-н. жыццё (напр. выпадак з біяграфіі);

3) перан. гісторыя якіх-н. прадметаў, з’яў, падзей.

біядо́за

(ад бія- + доза)

працягласць ультрафіялетавага апрамянення скуры, неабходная для ўзнікнення слабой, але ясна акрэсленай эрытэмы.

біядына́міка

(ад бія- + дынаміка)

раздзел фізіялогіі, які вывучае жыццядзейнасць і функцыі арганізмаў.

біядэграда́цыя

(ад бія- + дэградацыя)

працэс раскладання матэрыялаў, рэчываў або аб’ектаў у навакольным асяроддзі пад уздзеяннем жывых арганізмаў (пераважна мікраарганізмаў).

біядэ́рм

(ад бія- + -дэрма)

слой, плёнка, якая складаецца з жывых арганізмаў (бактэрыі, грыбы, сіне-зялёныя водарасці), што жывуць і кормяцца на паверхні цел іншых жывых арганізмаў (на падводных частках раслін, рыбах).

біядэстру́ктары

(ад бія- + дэструктары)

тое, што і біярэдуцэнты.