Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фосфаліпа́зы

(ад фосфар + ліпазы)

тое, што і лецыніназы.

фосфаліпі́ды

(ад фосфар + гр. lipos = тлушч + eidos = выгляд)

тое, што і фасфатыды.

фосфапратэі́ды

(ад фосфар + пратэіды)

складаныя бялкі, пры расшчапленні якіх разам з амінакіслотамі вызваляецца фосфарная кіслата.

фо́сфар

(лац. phosphorus, ад гр. phosphoros = святланосны)

хімічны элемент, які існуе ў трох разнавіднасцях (белы, чырвоны, чорны ф.) і выконвае важную ролю ў жыццядзейнасці раслінных і жывёльных арганізмаў, выкарыстоўваецца ў запалкавай прамысловасці, металургіі, медыцыне, пры вырабе фосфарных угнаенняў і інш.

фосфарабактэры́н

(ад фосфар + бактэрыі)

бактэрыяльнае ўгнаенне, якое ўтрымлівае споры бактэрый, здольных пераводзіць арганічныя фосфарныя злучэнні глебы ў даступныя для раслін формы.

фосфараско́п

[ад фосфар(эсцэнцыя) + -скоп]

прыбор для назірання фасфарэсцэнцыі.

фосфарыла́зы

(ад фосфар)

ферменты, якія каталізуюць расшчапленні і зваротны сінтэз гліказідных сувязей асобных біялагічна важных злучэнняў (глікагену, крухмалу і інш.); выконваюць важную ролю ў вугляводным абмене.

фот

(гр. phos, -otos = святло)

адзінка вымярэння шчыльнасці светлавога патоку або ступені асветленасці якой-н. паверхні ў СГС сістэме адзінак, роўная асветленасці, якую стварае светлавы паток у 1 люмен, раўнамерна размеркаваны па плошчы 1 см​2.

фо́та

[ад фата(графія)]

тое, што і фатаграфія.

фота-

(гр. phos, -otos = святло)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «які дзейнічае пры дапамозе святла», «заснаваны на дзеянні святла», «фатаграфічны».