Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біль

(англ. bill)

праект закона, унесенага ўрадам або членам парламента ў ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах.

більбаке́

(фр. bilboquet)

гульня прывязаным да палачкі шарыкам, які падкідаецца і ловіцца на канец палачкі або ў сподачак.

більгарцыёз

(ад ням. T. Bilharz = прозвішча ням. урача 19 ст.)

захворванне мачавых шляхоў і кішэчніка, выкліканае глістамі трэматодамі.

більдапара́т

(ням. Bildapparat)

устарэлая назва фотатэлеграфа.

більён

(фр. billion)

лік, роўны мільярду (у нямецкай сістэме падліку — тысячы мільярдаў).

білья́рд

(фр. billard)

гульня шарамі і спецыяльным кіем на стале з бартамі і некалькімі адтулінамі (лузамі), а таксама стол для гэтай гульні.

бімалекуля́рны

(ад бі- + малекула)

звязаны з аднастадыйнай хімічнай рэакцыяй, у элементарным акце якой удзельнічаюць дзве часціцы.

бімета́л

(ад бі- + метал)

металічны матэрыял з двух слаёў розных металаў або сплаваў (напр. сталі і алюмінію, алюмінію і тытану); выкарыстоўваецца ў электра- і радыётэхніцы, прыборабудаванні і інш.

біметалі́зм

(ад бі- + металы)

грашовая сістэма, пры якой у якасці плацежнага сродку выкарыстоўваюцца адначасова два металы — золата і серабро.

біметасамато́з

(ад бі- + метасаматоз)

працэс замяшчэпня адных горных парод другімі са зменай хімічнага складу, што адбываецца пры ўзаемадзеянні дзвюх парод пры ўдзеле постмагматычных раствораў.