Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

білівердзі́н

(ад лац. bilis = жоўць + фр. vert, verd = зялёны)

адзін з асноўных пігментаў жоўці чалавека і драпежных жывёл, які мае зялёны колер.

білігно́ст

(ад лац. bilis = жоўць + гр. gnostes = знаўца)

кантрастнае рэчыва, якое выкарыстоўваюць пры рэнтгеналагічных даследаваннях жоўцевых шляхоў і жоўцевага пузыра.

білінгві́зм

(ад лац. bilinguis = двухмоўны)

валоданне і папераменнае карыстанне асобай або калектывам дзвюма мовамі; двухмоўе (напр. беларуска-рускі б. на Беларусі, французска-англійскі б. у Канадзе).

білінгвісты́чны

(лац. bilinguis)

двухмоўны.

біліне́йны

(ад бі- + лінія)

двухлінейны.

білірубі́н

(н.-лац. bilirubinum, ад лац. bilis = жоўць + ruber = чырвоны)

адзіп 3 жоўцевых пігментаў чалавека і драпежных жывёл, які надае жоўці залацістую афарбоўку.

білірубінемі́я

(ад білірубін + -емія)

наяўнасць павышанай колькасці білірубіну ў крыві, што заўважаецца пры захворваннях печані.

білірубінуры́я

(ад білірубін + -урыя)

наяўнасць павышанай колькасці білірубіну ў мачы, што заўважаецца пры механічнай жаўтусе.

білітра́ст

[ад лац. bilis = жоўць + (кан)траст]

кантрастнае рэчыва, якое змяшчае ёд; выкарыстоўваецца пры рэнтгеналагічных даследаваннях жоўцевага пузыра і жоўцевых шляхоў.

біло́н

(фр. billon)

1) нізкапробнае серабро, якое ідзе на чаканку разменнай манеты;

2) непаўнацэнная разменная манета.