Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідрафі́зіка

(ад гідра- + фізіка)

раздзел геафізікі, які вывучае фізічныя працэсы, што адбываюцца ў гідрасферы.

гідрафілі́я

(ад гідра- + -філія)

апыленне некаторых водных раслін пры дапамозе вады.

гідрафі́льнасць

(ад гідра- + гр. phileo = люблю)

здольнасць рэчываў, матэрыялаў змочвацца вадой.

гідрафі́льны

(ад гідра- + гр. phileo = люблю);

г-ыя расліны — водныя расліны, прыстасаваныя да перакрыжаванага апылення пад вадой (напр. рагаліснік апушчаны, наяда гнуткая).

гідрафі́ты

(ад гідра- + -фіты)

водныя расліны, у якіх у вадзе знаходзіцца толькі ніжняя частка (напр. рыс, чарот азёрны); параўн. гідатафіты.

гідрафло́т

(ад гідра- + флот)

паветраны флот, які складаецца з гідрасамалётаў.

гідрафо́бія

(ад гідра- + -фобія)

вадабоязь; віруснае захворванне ад укусу шалёнага сабакі, ваўка, ката.

гідрафо́бнасць

(ад гідра- + гр. phobos = страх)

няздольнасць некаторых рэчываў, матэрыялаў змочвацца вадой (напр. парафінаў, тлушчаў, некаторых пластмас).

гідрафо́н

(ад гідра- + -фон)

прыбор для прыёму гукавых хваль, якія ўзнікаюць і распаўсюджваюцца ў вадзе.

гідрафо́рмінг

(ад гідра- + англ. forming = фармаванне)

адзін з відаў рыформінгу 1.