Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідра́ты

(ад гр. hydor = вада)

хімічныя злучэнні, якія змяшчаюць у сабе малекулы вады.

гідратыпі́я гідраты́пія

(ад гідра- + -тыпія)

фатаграфічны метад вырабу каляровых адбіткаў пры дапамозе водарастваральных фарбавальнікаў.

гідратэ́ка

(ад гідра- + -тэка)

шкілетны бакальчык вакол гідранта марскіх гідроідаў, у які пры раздражненні можа ўцягвацца венчык шчупальцаў.

гідратэрапі́я

(ад гідра- + тэрапія)

прымяненне вады з лячэбнай мэтай у выглядзе ваннаў, душаў, абліванняў, абціранняў; водалячэнне.

гідратэрма́льны

(ад гідра- + гр. therme = цяпло);

г-ыя радовішчы — радовішчы карысных выкапняў, якія ўтварыліся ў выніку адкладвання мінералаў з гідратэрмаў.

гідратэ́рмы

(ад гідра- + -тэрмы)

гарачыя водныя растворы ў нетрах Зямлі, якія ўтвараюцца ў працэсе застывання магмы, выдалення вады з мінералаў у час перакрышталізацыі іх і інш.

гідратэ́хніка

(ад гідра- + тэхніка)

навука аб выкарыстанні водных рэсурсаў у гаспадарцы і барацьбе са шкодным дзеяннем воднай стыхіі, а таксама галіна тэхнікі, якая займаецца ўзвядзеннем плацін, дамбаў, каналаў, вадасховішчаў і г.д.

гідра́ўлас

(ад гідра- + гр. aulos = трубка, флейта)

старажытны музычны інструмент, папярэднік сучаснага аргана, у якім напор паступаючага з трубы паветра забяспечваўся ціскам слупа вады.

гідра́ўліка

(гр. hydraulikos = вадзяны)

навука аб законах раўнавагі і руху вадкасцей і спосабах практычнага прымянення гэтых законаў.

гідраўлі́чны

(ад гідраўліка)

1) які дзейнічае пры дапамозе напору, ціску вадкасці (напр. г. прэс);

2) які мае адносіны да гідраўлікі (напр. г-ае даследаванне).