гідраса́льпінкс
(ад гідра- +
запаленчае захворванне матачнай трубы са збіраннем у яе прасвеце серознай вадкасці.
гідраса́льпінкс
(ад гідра- +
запаленчае захворванне матачнай трубы са збіраннем у яе прасвеце серознай вадкасці.
гідрасепара́тар
(ад гідра- + сепаратар)
апарат для ўзбагачэння карысных выкапняў (каменнага вугалю, руды) пры дапамозе струменя вады.
гідрасістэ́ма
(ад гідра- + сістэма)
сістэма гідраўлічных механізмаў машыны.
гідраста́нцыя
(ад гідра- + станцыя)
тое, што і гідраэлектрастанцыя.
гідраста́т
(ад гідра- + -стат)
апарат, які спускаюць з судна на тросе для падводных работ і даследаванняў (у адрозненне ад батыскафа самастойна не перамяшчаецца).
гідраста́тыка
(ад гідра- + статыка)
раздзел гідрамеханікі, які вывучае законы раўнавагі вадкасцей і апушчаных у іх цел.
гідрасульфа́ты
(ад гідра- + сульфаты)
кіслыя солі сернай кіслаты; выкарыстоўваюцца для выбельвання тканін, дублення шкур і
гідрасульфі́ды
(ад гідра- + сульфіды)
кіслыя солі серавадароднай кіслаты.
гідрасульфі́ты
(ад гідра- + сульфіты)
кіслыя солі сярністай кіслаты; выкарыстоўваюцца ў фатаграфіі, цэлюлознай прамысловасці і
гідрасфе́ра
(ад гідра- + сфера)
водная абалонка зямнога шара, сукупнасць вод Зямлі (акіяны, моры, азёры, рэкі, падземныя воды, леднікі).