Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біквадра́т

(ад бі- + квадрат)

мат. чацвёртая ступень.

біквадра́тны

(ад бі- + квадратны)

чацвёртай ступені;

б-ае ўраўненне — прыватны выпадак ураўнення чацвёртай ступені, рашэнне якога зводзіцца да рашэння квадратнага ўраўнення падстаноўкай y = x​2.

бікі́ні

(англ. Bikini = назва вострава ў Ціхім акіяне)

вельмі адкрыты купальны жаночы касцюм.

бікла́га, бакла́га

(тат. baklak)

невялікая драўляная ці металічная дарожная пасудзіна для вады, якую носяць на рэмені.

бікс

(ням. bixen = браць з сабой)

металічная скрынка, у якой стэрылізуюць (змясціўшы ў аўтаклаў) і захоўваюць стэрыльны перавязачны матэрыял, аперацыйную бялізну.

білабія́льны

(ад бі- + лабіяльны)

лінгв. губна-губны зычны гук (напр. б, п, м).

білатэра́льнасць

(ад білатэральны)

сіметрыя ў арганізмаў, цела якіх можна ўяўна падзяліць на аднолькавыя правую і левую палавіны.

білатэра́льны

(ад бі- + лац. lateralis = бакавы)

двухбаковы.

біле́т

(фр. billet)

1) дакумент на права праезду, уваходу, карыстання чым-н.;

2) дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці да якой-н. арганізацыі або пра адносіны да якіх-н. абавязкаў (напр. прафсаюзны б., ваенны б.);

3) картка з пытаннямі на экзаменах.

білецёр

(фр. billeteur)

службовая асоба, якая кантралюе наяўнасць білетаў у кіно, тэатрах, на транспарце і г.д.