Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вяду́та

(іт. veduta)

жанр выяўленчага мастацтва або канкрэтны твор, які адлюстроўвае від мясцовасці, пейзаж, часцей архітэктурны.

вялі́гер

(ад лац. velum = парус + gero = нясу)

лічынка малюскаў.

вяндлі́на

(польск. wędlina)

вэнджанае мяса.

вяно́зны

(лац. venosus)

які мае адносіны да вены або знаходзіцца ў ёй (напр. в-ая кроў).

вяста́лка

(лац. Vestalis = які мае адносіны да багіні Весты)

жрыца багіні Весты ў Стараж. Рыме, якая падтрымлівала вечны агонь у яе храме.

вячы́ны

(ад лац. vicinus = сусед)

феадальна-залежныя сяляне ў Малдавіі 16—18 ст.