Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

базілі́к

(фр. basilic, ад гр. basilikos = царскі)

травяністая або кустовая расліна сям. ясноткавых з зубчастым лісцем і ружовымі, белымі або фіялетавымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў тропіках і субтропіках; культывуецца як вострапрыпраўная.

базі́ліка базі́лі́ка

[лац. basilica, ад гр. basilike (stoa) = царскі (порцік)]

будынак (як правіла, касцёл) прамавугольнай формы з двума радамі калон унутры.

базі́лікі

(гр. basilicos = царскі)

зборнікі візантыйскага права, складзеныя каля 890 г.

базіпады́т

(ад гр. basis = аснова + podos = нага)

другі членік асноўнай часткі (протападыта) двухгаліністай канечнасці ракападобных.

базіпета́льны

(ад гр. basis = аснова + лац. petere = накіроўваецца)

накіраваны ад вершаліны да асновы (пра развіццё бакавых галінак або частак якога-н. органа расліны).

ба́зіс

(гр. basis)

1) эканамічны лад грамадства ў пэўны перыяд яго развіцця;

2) розніца паміж цаной наяўнага тавару і тавару з пастаўкай на тэрмін;

3) аснова, база;

4) дакладна вымераная на мясцовасці лінія, па якой вызначаюць даўжыню іншых ліній і робяць вылічэнні;

5) архіт. апорная частка калоны ў збудаванні.

базіфіка́цыя

(ад гр. basis = аснова + -фікацыя)

1) прыродны працэс узбагачэння горных парод;

2) працэс ператварэння кантынентальнай зямной кары ў акіянічную.

базо́ны

[ад інд. S. Bose = прозвішча інд. фізіка (1894—1974)]

1) элементарныя часціцы з цэлалікавым спінам;

2) элементарныя ўзбуджэнні ў слабаўзбуджальнай мікраскапічнай сістэме.

базу́ка

(англ. bazooka)

лёгкая супрацьтанкавая безадкатная гармата, якую абслугоўвае адзін чалавек.

базу́на

(польск. bazuna, ад ням. Pasaune)

кашубскі народны музычны інструмент у выглядзе доўгай трубы.