Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біг

(ням. Biege = выгін)

рубчык на кардоне або абгортачнай паперы, дзякуючы якому вокладка лягчэй раскрываецца, а папера згінаецца.

біга́мія

(ад бі- + -гамія)

дваяшлюбнасць, дваяжэнства.

бігара́дыя

(фр. bigarade = горкі апельсін)

тое, што і памяранец.

бі́гас

(польск. bigos, ад ням. Beiguss)

страва з кіслай і свежай капусты, тушанай з рознымі гатункамі мяса і прыправамі.

бігеміні́я

(ад бі- + лац. geminus = падвойны, парны)

від арытміі сэрца, пры якім экстрасісталія наступае праз кожную нармальную сісталу.

бігудзі́

(фр. bigoudi)

металічныя, пластмасавыя або гумавыя трубачкі, на якія накручваюць валасы, каб надаць ім хвалістасць.

біг-бі́знес

(англ. big business)

вялікая камерцыйная справа, маштабная гандлёвая здзелка, буйное прадпрымальніцтва.

бідэ́

(фр. bidet)

пасудзіна, ракавіна для падмывання.

бідэрме́ер бі́дэрмеер

[ням. Biedermeier, ад Biedermaier = сатырычны персанаж, сімвал нямецкага мешчаніна, выведзены ў паэтычных творах Л. Эйхродта (1827—1892)]

стылявы кірунак у нямецкім і аўстрыйскім мастацтве першай пал. 19 ст., які адлюстроўваў побыт мяшчанства.

біена́ле

(іт. biennale)

назва мастацкіх выставак, якія адбываюцца рэгулярна раз у два гады.