Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геамо́ры

(гр. geomoroi, ад ge = зямля + meiromai = атрымліваю сваю частку)

землеўладальнікі ў Стараж. Грэцыі.

геапалі́тыка

(ад геа- + палітыка)

плынь у сацыялогіі, паводле якой пашырэнне геаграфічнага асяроддзя з’яўляецца рашаючым фактарам развіцця грамадства; выкарыстоўвалася нямецкім фашызмам для абгрунтавання захопніцкай палітыкі.

геапатэнцыя́л

(ад геа- + патэнцыял)

патэнцыял сілы цяжару.

геарыфтагена́ль

(ад геа- + англ. rift = цясніна + гр. gennao = нараджаю)

адзін з асноўных тэктанічна рухомых структурных элементаў зямной кары, які адпавядае асявым часткам сярэднеакіянскіх хрыбтоў і ўпадзінам тыпу Чырвонага мора, Адэнскага і Каліфарнійскага заліваў.

геасінкліна́ль

(ад геа- + сінкліналь)

выцягнуты ўчастак зямной кары, які характарызуецца інтэнсіўнымі тэктанічнымі рухамі, працэсамі гораўтварэння, вулканізму (параўн. платформа 3).

геасістэ́мы

(ад геа- + сістэма)

прыродныя сістэмы розных узроўняў, якія ахопліваюць узаемазвязаныя часткі літасферы, гідрасферы, біясферы і атмасферы.

геастрато́гія

(ад геа- + стратэгія)

разгляд значэння прыроднага асяроддзя ў дачыненні да праблемы экалагічнага, эканоміка-палітычнага дабрабыту, пераважна ў міжнародным маштабе.

геастрафі́чны

(ад геа- + гр. strophe = паварот);

г. вецер — раўнамерны просталінейны гарызантальны рух паветра, які вызначаецца раўнавагай паміж сілай барычнага градыента і адхільнай сілай вярчэння Зямлі, прыватны выпадак градыентнага ветру.

геасфе́ры

(ад геа- + сфера)

розныя па хімічных уласцівасцях і шчыльнасці канцэнтрычныя абалонкі, з якіх складаецца Зямля (магнітасфера, атмасфера, гідрасфера, літасфера, мантыя, ядро).

геатапало́гія

(ад геа- + гр. topos = месца + -логія)

кірунак у ландшафтазнаўстве, які вывучае падраздзяленні геаграфічнай абалонкі ніжэйшых таксанамічных рангаў; прыкладна ў межах фацыі і біягеацэнозу.