Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геакра́тыя

(ад геа- + гр. kratos = сіла, моц)

улада прыроды (Зямлі) над чалавецтвам; філасофская канцэпцыя фаталістаў.

геакрыяло́гія

(ад геа- + крыялогія)

навука аб мёрзлых горных пародах, іх паходжанні, гісторыі развіцця, умовах існавання, будове, працэсах і з’явах, якія ў іх адбываюцца.

геаксе́ны

(ад геа- + гр. ksenos = чужы)

жывёлы, якія выкарыстоўваюць глебу для часовага прытулку (напр. грызуны, тараканавыя).

геало́гія

(ад геа- + -логія)

навука аб саставе, будове і гісторыі зямной кары і Зямлі, заканамернасцях утварэння і пашырэння горных парод, мінералаў, падземных водаў і радовішчаў карысных выкапняў.

геамагнеты́зм

(ад геа- + магнетызм)

магнітнае поле Зямлі і калязямной касмічнай прасторы.

геамагнітафо́н

(ад геа- + магнітафон)

геафон, які ўзмацняе і рэгіструе цяжкаўлоўныя гукавыя хвалі ў падземных горных вырабатках.

геамарфало́гія

(ад геа- + марфалогія)

навука, якая вывучае рэльеф паверхні Зямлі, яго паходжанне, гісторыю развіцця і гаспадарчае выкарыстанне.

геамеры́да

(ад геа- + гр. meris, -idos = частка)

жывое покрыва, сукупнасць усіх жывых арганізмаў, якія насяляюць Зямлю.

геаме́трыя

(гр. geometria = меранне зямлі)

раздзел матэматыкі аб прасторавых формах і законах іх вымярэння;

элементарная г. — частка геаметрыі, якая вывучае ўласцівасці самых простых форм;

начартальная г. — частка геаметрыі, якая вывучае адлюстраванне прасторавых форм на плоскасці.

геамеха́ніка

(ад геа- + механіка)

навука аб механічным стане зямной кары і працэсах, якія адбываюцца ў ёй пад уздзеяннем прыродных фізічных фактараў.