Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геатрапі́зм

(ад геа- + трапізм)

здольнасць раслін рэагаваць на зямное прыцяжэнне.

геатрыхо́з

(ад геа- + гр. thriks, -ichos = волас)

хранічная інфекцыйная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца прамянёвымі грыбкамі; характарызуецца пашкоджаннем скуры, слізістай абалонкі рота, глотачных міндалін, бронхаў, лёгкіх, кішэчніка.

геатэкто́ніка

(ад геа- + тэктоніка)

тое, што і тэктоніка 1.

геатэкту́ра

(ад геа- + лац. tectura = пакрыццё)

тое, што і мегарэльеф.

геатэрма́льны

(ад геа- + гр. therme = цяпло)

звязаны з унутраным цяплом Зямлі і яго выкарыстаннем (напр. г-ая станцыя).

геатэ́рміка

(ад геа- + гр. therme = цяпло)

тое, што і геатэрмія.

геатэрмі́я

(ад геа- + -тэрмія)

раздзел геафізікі, які вывучае цеплавы стан зямной кары і Зямлі ў цэлым.

геатэхнало́гія

(ад геа- + тэхналогія)

метады здабывання карысных выкапняў праз буравыя свідравіны шляхам выкарыстання цеплавых, хімічных, фізіка-хімічных, біяхімічных і мікрабіялагічных працэсаў.

геатэхні́я

(ад геа- + гр. techne = мастацтва, майстэрства, уменне)

прыродазнаўча-тэхнічная дысцыпліна, якая распрацоўвае прынцыпы і метады рацыянальнага ўмяшання ў прыродныя працэсы для наладжвання аптымальнага ўзаемадзеяння паміж грамадствам і прыродай.

геафі́зіка

(ад геа- + фізіка)

навука аб фізічных працэсах у цвёрдай, вадкай і газападобнай абалонках зямнога шара.