Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

віцына́ль

(лац. vicinalis = суседні, блізкі)

невялікае пірамідальнае ўзвышэнне або зніжэнне на грані крышталя, што ўтвараецца ў час яго росту.

віцэ-

(ад лац. vice = узамен, замест)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «намеснік», «памочнік».

ві́цэ-адміра́л

(ад віцэ- + адмірал)

воінскае званне ў ваенна-марскім флоце, сярэдняе паміж контр-адміралам і адміралам.

ві́цэ-губерна́тар

(ад віцэ- + губернатар)

намеснік губернатара.

ві́цэ-ка́нцлер

(ад віцэ- + канцлер)

намеснік канцлера.

ві́цэ-ко́нсул

(ад віцэ- + консул)

намеснік консула або кіраўнік самастойнага віцэ-консульства.

ві́цэ-прэзідэ́нт

(ад віцэ- + прэзідэнт)

1) намеснік прэзідэнта ў некаторых краінах, напр. у ЗША;

2) выбарная пасада ў некаторых навуковых і грамадскіх установах і арганізацыях.

віяду́к

(фр. viaduc, ад лац. via = дарога + duco = вяду)

мост цераз цясніну, глыбокі яр, дарогу.

віяланчэ́ль

(іт. violoncello)

смычковы музычны інструмент баса-тэнаровага рэгістра 2, які мае форму вялікай скрынкі з чатырма струнамі.

віяле́нты

(ад лац. violent = нястрымны)

віды, найбольш магутныя па здольнасці ўтвараць згуртаванні або ўкараняцца ў іх (напр. дуб).