Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вітра́ж

(фр. vitrage, ад лац. vitrum = шкло)

малюнак або ўзор з каляровага шкла ў вокнах, дзвярах.

вітрафі́р

(ад лац. vitrum = шкло + гр. porphyra = пурпур)

вулканічная горная парода, якая складаецца з вулканічнага шкла з невялікай прымессю іншых мінералаў.

вітры́на

(фр. vitrine)

1) спецыяльнае акно ў магазіне для паказу тавараў;

2) зашклёная шафа, скрынка для паказу розных прадметаў, экспанатаў.

вітрыфіка́цыя

(ад лац. vitnim = шкло + -фікацыя)

пераход вадкасці пры паніжэнні тэмпературы ў шклопадобны стан.

вітылі́га

(лац. vitiligo = лішай)

хранічнае захворванне чалавека, якое праяўляецца ва ўтварэнні на скуры бледных плям.

вітэлагене́з

(ад лац. vitellus = жаўток + -генез)

сінтэз і накапленне жаўтка ў жаночых палавых клетках жывёл і чалавека; забяспечвае жыццё і рост зародка.

вітэлафа́гі

(ад лац. vitellus = жаўток + -фаг)

клеткі, якія застаюцца ў жаўтку пасля паверхневага драблення яец у насякомых, ракападобных, павукападобных і не ўдзельнічаюць у будове цела будучага зародка.

вітэры́т

[ад англ. W. Withering = прозвішча англ. мшералога (1741—1799)]

мінерал класа карбанатаў, вуглякіслы барый белага або жаўтаватага колеру.

віуэ́ла

(ісп. vihuela)

іспанскі струнны шчыпковы музычны інструмент, падобны да гітары.

віцмундзі́р

(ад лац. vice = замест + мундзір)

форменны сурдут чыноўнікаў у царскай Расіі.