Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бергштрыхі́

(ням. Bergstriche, ад Berg = гара + Strich = рыса)

кароткія рыскі на тапаграфічнай карце, якія праводзяцца перпендыкулярна да гарызанталяў і паказваюць напрамак уніз на схіле.

берг-кале́гія

(ад ням. Berg = гара + калегія)

орган кіравання горнай справай у Расіі ў 18 ст.

бержарэ́та

(фр. bergerette = літар. маленькая пастушка)

старадаўняя французская танцавальная песенька пастаральнага характару.

б’еркандэ́ра

(н.-лац. bjerkandera)

губавы базідыяльны грыб сям. паліпоравых, які расце ў лясах на адмерлай драўніне, ствалах жывых дрэў, выклікае белую гніль.

бе́рклій

(англ. Berkeley = назва горада ў Каліфорніі)

штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент сям. актыноідаў.

берклія́нства

[ад англ. G. Berkeley = прозвішча англ. філосафа (1685—1753)]

разнавіднасць суб’ектыўнага ідэалізму, прадстаўнікі якога адмаўлялі існаванне матэрыяльнага свету і сцвярджалі, што рэчы ўяўляюць сабой толькі сукупнасць адчуванняў.

бе́ркут

(цюрк. bürküt)

драпежная птушка сям. ястрабіных; выкарыстоўваецца для палявання на лісоў і зайцоў.

бе́ркшыры беркшы́ры

(англ. Berkshire = назва графства ў Англіі)

парода скараспелых свіней, выведзеная ў Англіі ў 18 ст.

берлі́на

(ад Berlin = назва горада ў Германіі)

крытае рачное судна для перавозкі тавараў.

бе́рма

(ням. Berme)

уступ на адхоне плаціны, чыгуначнага насыпу, які робіцца для таго, каб надаць адхону большую ўстойлівасць.