Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

галс

(гал. hals)

1) напрамак руху паруснага судна адносна ветру;

2) снасць паруснага судна, якая ўтрымлівае ніжні пярэдні вугал паруса;

3) адрэзак шляху судна ад павароту да павароту.

галуазі́т

[ад бельг. О. d’Halloy = прозвішча бельг. геолага (1783—1875)]

мінерал класа сілікатаў белага колеру з жаўтаватым, бурым і іншымі адценнямі; выкарыстоўваецца ў керамічнай прамысловасці.

галу́н1

(фр. galon)

тое, што і пазумент.

галу́н2, галы́н

(ст.-польск. halun < с.-в.-ням. alün, ад лац. alumen)

падвойная сернакіслая соль алюмінію, марганцу і інш., якая ў крышталічным выглядзе выкарыстоўваецца ў тэхніцы, а таксама для спынення крывацёку пры парэзах.

галу́ргія

(ад гр. hals = соль + ergon = работа)

галіна хімічнай тэхналогіі, якая распрацоўвае спосабы атрымання солей з прыродных ці штучна прыгатаваных водных раствораў.

га́лфвінд

(гал. halfwind)

курс паруснага судна, пры якім яго падоўжная вось перпендыкулярная напрамку ветру.

галце́ль

(ням. Hohlkehle = выемка)

1) акругленне знешніх і ўнутраных вуглоў у вырабах;

2) вузкая планка, якая прыкрывае шчыліны ў стыках злучэнняў, напр. дэталяў мэблі;

3) сталярны інструмент для выстругвання на брусках жалабоў, валікаў.

га́лы

(лац. galla = чарнільны арэшак)

паталагічныя новаўтварэнні на органах раслін, якія ўзнікаюць у выніку пашкоджання расліны бактэрыямі, грыбамі, насякомымі, кляшчамі, чарвякамі.

галы́н

гл. галун2.

гальва́на

[ад іт. L. Galvani = прозвішча іт. фізіка (1737—1798)]

меднае друкарскае клішэ, выкананае гальванічным спосабам.