Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гальвано́метр

(ад гальвана + -метр)

высокаадчувальны прыбор для вымярэння слабага электрычнага току і напружання або малой колькасці электрычнасці.

гальміро́ліз

(ад гр. halmyros = салёны + -ліз)

падводнае выветрыванне марскіх адкладаў пад уплывам працэсаў растварэння, акіслення і інш.

гальто́нія

(н.-лац. galtonia)

травяністая расліна сям. лілейных з доўгім лісцем і белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

гальтэ́ры

(гр. halteres = гіра, гантэль)

рэдукаваныя заднія крылы ў двухкрылых або пярэднія ў вееракрылых насякомых.

га́льштук

(ст.-польск. halsztuk, ад ням. Halstuch)

прадмет убору ў выглядзе палоскі тканіны, якая завязваецца пад каўняром сарочкі вузлом або бантам.

галью́н

(гал. galjoen)

прыбіральня на судне.

галья́рда

(іт. gagliarda, фр. gaillarde = весела, жвава)

старадаўні танец раманскага паходжання.

галюцынаге́ны

(ад галюцынацыя + -ген)

рэчывы, здольныя выклікаць у людзей галюцынацыі; прымяняюцца пры дыягностыцы псіхічных захворванняў.

галюцына́цыя

(лац. hallucinatio = трызненне)

падман зроку, слыху або нюху ў выніку расстройства дзейнасці мозга, уяўнае адчуванне таго, чаго ў сапраўднасці няма.

галяры́на

(н.-лац. galerina)

шапкавы базідыяльны грыб сям. павуціннікавых, які расце ў лясах на глебе сярод сфагнавага і зялёнага моху, на замшэлай драўніне; некаторыя віды ядомыя.