Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

віртуа́льны

(с.-лац. virtualis)

магчымы, такі, які можа або павінен праявіцца пры пэўных умовах;

в-ыя перамяшчэнніфіз. магчымыя перамяшчэнні элементарных часціц;

в-ая тэмператураметэар. магчымая тэмпература, якую пры пэўным ціску мела б сухое паветра той жа шчыльнасці, што і вільготнае.

віртуо́з

(іт. virtuoso = умелы, майстэрскі)

1) музыкант, які дасканала валодае тэхнікай ігры на інструменце;

2) перан. чалавек, які дасягнуў у працы вышэйшай ступені майстэрства.

віртуо́зны

(іт. virtuoso)

1) майстэрскі, дасканалы (напр. в-ая тэхніка ігры);

2) які патрабуе ўмелага, майстэрскага выканання (напр. в-ая п’еса).

віруле́нтнасць

(ад вірулентны)

хваробатворная ўласцівасць мікробаў.

віруле́нтны

(лац. virulentus = ядавіты)

хваробатворны, здольны выклікаць інфекцыйнае захворванне (пра мікробы).

вірусало́гія

(ад вірусы + -логія)

раздзел мікрабіялогіі, які вывучае вірусы.

вірусаскапі́я

(ад вірусы + -скапія)

метад мікраскапічнага вывучэння будовы вірусаў.

вірусо́лаг

(ад вірусы + -лаг)

спецыяліст у галіне вірусалогіі.

ві́русы

(лац. virus = яд)

найдрабнейшыя арганізмы, здольныя пранікаць у пэўныя жывыя клеткі і размнажацца толькі ўнутры гэтых клетак; узбуджальнікі заразных хвароб чалавека, жывёл і раслін.

вірылі́зм

(ад лац. virilis = мужчынскі)

з’яўленне ў жанчын другасных мужчынскіх палавых прыкмет, напр. вусоў, барады.