Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фо́ргешыхтэ

(ням. Vorgeschichte = перадгісторыя)

цэласнае адлюстраванне падзей, чалавечых лёсаў, што склаліся да завязкі, у літаратурным творы.

форд

[ад англ. Н. Ford = прозвішча амер. аўтамабільнага прамыслоўца (1863—1947)]

марка легкавых і грузавых аўтамабіляў, якія выпускаюць заводы амерыканскай фірмы «Форд».

фордэві́нд

(гал. voordewind)

1) курс паруснага судна, які супадае з напрамкам ветру;

2) паварот паруснага судна носам па ветры;

3) спадарожны вецер, што дзьме ў карму.

фо́рдэк

(ням. Vordeck)

складны пад’ёмны верх у экіпажы.

фо́рзац

(ням. Vorsatz)

падвойны ліст шчыльнай паперы, які злучае вокладку і кніжны блок.

фор’інжэ́ктар

(ад ням. vor = спераду, перад + інжэктар)

прыбор для папярэдняга паскарэння элементарных часціц перад упусканнем іх у камеру асноўнага паскаральніка.

фо́рма

(лац. forma)

1) знешні выгляд, абрыс прадмета;

2) філас. знешняе выражэнне якога-н. зместу;

3) узор, паводле якога робяцца якія-н. прадметы; прыстасаванне для надання прадметам пэўных знешніх рыс;

4) устаноўлены спосаб, парадак правядзення чаго-н.;

5) аднастайнае адзенне для асоб пэўных катэгорый (напр. школьная ф., ваенная ф.);

6) выгляд, будова, структура чаго-н., абумоўленая зместам;

7) знешні бок мастацкага твора, сістэма мастацкіх сродкаў і прыёмаў;

8) лінгв. сродак выражэння граматычных катэгорый;

9) мат. аднародны мнагачлен ад некалькіх пераменных;

10) палігр. друкарскі набор, заключаны ў раму, а таксама паверхня з рэльефным адбіткам, прызначаная для друкавання.

фо́рмула

(лац. formula = форма, правіла, палажэнне)

1) дакладнае вызначэнне якога-н. правіла, закона, палажэння;

2) мат. рад велічынь, выражаных лічбамі і літарамі і злучаных матэматычнымі знакамі;

3) скарочанае абазначэнне саставу якога-н. хімічнага злучэння пры дапамозе літар і лічбаў (напр. ф. вады, ф. сульфату натрыю).

фо́рпік

(англ. forepeak, гал. voorpiek)

насавы адсек на караблі, размешчаны непасрэдна каля фарштэўня.

форс

(польск. forsa, ад фр. force = сіла)

самахвальства, франтаватасць, імкненне здзівіць прысутных раскошай, манерамі і інш.