Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бейсбо́л

(англ. baseball, ад base = нізавы + ball = мяч)

спартыўная камандная гульня з мячом і бітай, якая нагадвае лапту.

бейт

(ар. bejt)

двухрадковая вершаваная страфа ў паэзіі народаў Блізкага і Сярэд. Усходу, якая звычайна змяшчае закончаную думку.

бейшло́т

(гал. bijslot)

грэбля ў вярхоўі суднаходнай ракі са шлюзамі для выпускання вады.

бек1

(цюрк. beg)

1) тытул феадальнай знаці ў цюркскіх народаў;

2) форма ветлівага звароту ў некаторых цюркскіх народаў (адпавядае паняццю «пан»).

бек2

(англ. back = задні)

уст. гулец абароннай лініі ў спартыўных гульнях з мячом або шайбай.

бека́р

(фр. bécarre)

нотны знак, які адмяняе дзеянне папярэдняга дыеза ці бемоля і аднаўляе асноўнае значэнне ноты.

бекерэ́ль

[фр. A. Becquerel = прозвішча фр. фізіка (1852—1908)]

адзінка актыўнасці нукліда ў радыеактыўнай крыніцы; у Міжнароднай сістэме адзінак (СІ) роўная актыўнасці нукліда, пры якой за lc адбываецца адзін акт радыеактыўнага распаду.

беке́ша

(польск. bekiesza < венг. bekes, ад Bekes = прозвішча С. Баторыя)

мужчынскае паліто са зборкамі ў таліі.

бекма́нія

(н.-лац. beckmannia, ад ням. J. Beckmann = прозвішча ням. батаніка)

травяністая расліна сям. злакавых з лінейным лісцем і дробнымі кветкамі ў коласападобных мяцёлках, пашыраная пераважна ва ўмераных зонах на заліўных лугах.

бекме́с

(тур. bäkmäz)

канцэнтраваны вінаградны сок.