Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

візі́р2, везі́р

(тур. wezir, ад ар. väzir)

вышэйшы саноўнік, дзяржаўны саветнік у Турцыі і іншых краінах Блізкага Усходу.

візі́раваць

(ням. visieren)

наводзіць аптычны ці вугламерны прыбор на які-н. пункт.

візі́ркі

(ад ням. Visier = прыцэл)

прылады для вызначэння змены профілю чыгуначнага палата.

візі́т

(фр. visite)

наведванне, пераважна афіцыйнае або ўрачэбнае.

візіта́цыя

(лац. visitatio = наведванне)

праверка ваенным суднам дакументаў і грузу на сустрэтым у адкрытым моры судне, якое выклікае падазрэнне.

візіцёр

(фр. visiteur)

той, хто прыязджае з візітам; наведвальнік.

візіяне́р

(фр. visionnaire, ад лац. visio, -onis = уяўленне, вобраз)

чалавек, які падлягае галюцынацыям.

візіяне́рства

(ад візіянер)

схільнасць да прывідных, фантастычных уяўленняў, стварэння паветраных замкаў; пражэкцёрства.

візо́рый

(ад лац. visus = зрок)

палігр. рухомая драўляная вілка для прыціскання арыгінала да тэнакля і ўказвання на радок, які набіраецца.

візуалі́зм

(ад лац. visualis = зрокавы)

прыём у мастацтве, мэта якога — выклікаць зрокавыя ўяўленні (руху паверхні, мігцення, свячэння).