Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

відэафо́н

(ад відэа- + -фон)

тое, што і відэатэлефон.

відэаэкра́н

(ад відэа- + экран)

электронна-прамянёвая трубка, якая выкарыстоўваецца ў аўтаматычных картаграфічных сістэмах для атрымання інфармацыі ў графічнай, таблічнай, алфавітна-лічбавай формах.

відэ́лец

(польск. widelec)

сталовы прыбор у выглядзе ручкі з доўгімі зубамі для захоплівання кавалкаў ежы.

віёла

(іт. viola)

струнны смычковы музычны інструмент, пашыраны ў сярэднія вякі ў раманскіх краінах; папярэдніца скрыпкі, віяланчэлі.

віёла-баста́рда

(іт. viola bastarda)

струнны смычковы музычны інструмент, які быў пашыраны ў 16—18 ст. галоўным чынам у Англіі.

ві́за

(фр. visa, ад лац. visus = прагледжаны)

1) афіцыйная адзнака ў пашпарце аб дазволе на ўезд у дадзеную дзяржаву, праезд або выезд з яе;

2) паметка службовай асобы на дакуменце, якая сведчыць пра яго сапраўднасць або надае яму законную сілу.

візава́ць

(фр. viser)

ставіць візу на дакуменце.

візаві́

(фр. vis-à-vis)

1) твар у твар, адзін насупраць другога (сядзець в.);

2) той, хто знаходзіцца насупраць (мой в.).

візажы́ст

(ад фр. visage = твар, аблічча)

дызайнер або мастак па макіяжы.

візі́р1

(ням. Visier)

1) прыцэльнае прыстасаванне з вузкай шчылінай;

2) прыстасаванне ў фота- або кінаапараце, каб вызначыць межы кадра; відашукальнік;

3) устройства для візіравання (гл. візіраваць) у геадэзічных інструментах (параўн. дыёптр 1).