Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

відэаклі́п

(ад відэа- + клігі)

тэлевізійны рэкламны ролік — эстрадная поп- або рок-песня, якая суправаджаецца разнастайнымі адлюстраваннямі на экране.

відэамагнгтафо́н

(ад відэа + магнітафон)

апарат для запісу на магнітную стужку электрычных сігналаў адлюстравання і гуку з далейшым іх узнаўленнем.

відэаманіто́р

(ад відэа- + манітор)

прыстасаванне для візуальнага кантролю якасці тэлевізійнага відарыса ў розных пунктах яго перадачы.

відэарэко́рдэр

(англ. videorecorder, ад лац. video = бачу + англ. record = запісваць, рэгістраваць)

прыбор для запісвання перадач тэлебачання на магнітную стужку.

відэасало́н

(ад відэа- + салон)

памяшканне, зала для паказу відэафільмаў.

відэасігна́л

(ад відэа- + сігнал)

электрычны сігнал, прызначаны для стварэння адлюстравання.

відэатэ́кс

(ад відэа- + тэкс)

від электрасувязі, які дазваляе карыстальніку атрымліваць на экране тэлевізара (або дысплея) графічную інфармацыю па каналах тэлефоннай сувязі са спецыяльнага банка даных, а таксама выконваць розныя паслугі.

відэатэлефо́н

(ад відэа- + тэлефон)

від сувязі, які дазваляе размаўляючы па тэлефоне бачыць субяседніка на экране свайго апарата.

відэафанагра́ма

(ад відэа- + фанаграма)

магнітная стужка, кінастужка з гука- і відэазапісам.

відэафі́льм

(ад відэа- + фільм)

фільм, запісаны на відэамагнітафоннай стужцы, а не на кінаплёнцы.