Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вакалі́зм

(ад лац. vocalis = гучны)

сістэма галосных гукаў якой-н. мовы (параўн. кансанантызм).

вакаліскапі́я

(ад лац. vocalis = гучны + -скапія)

распазнаванне голасу, выдзяленне прымет, якія вызначаюць галасавы тракт таго, хто гаворыць, шляхам ідэнтыфікацыі вакаліграм.

вакалі́ст

(ад вакал)

1) спецыяліст у галіне вакальнага мастацтва;

2) спявак-прафесіянал.

вака́льны

(лац. vocalis = гучны)

які адносіцца да выканання голасам, прызначаны для спеваў; галасавы, пеўчы.

вака́нсія

(ст.-польск. wakancyja, ад с.-лац. vacantia)

незанятая пасада ва ўстанове.

вака́нтны

(ад вакансія)

свабодны, нікім не заняты (напр. в-ая пасада).

вака́т

(лац. vacat = які пустуе, вольны)

старонка кнігі, на якой няма тэксту або ілюстрацый (напр. адварот тытульнага ліста, шмуцтытула).

вакаты́ў

[лац. (casus) vocativus]

лінгв. клічны склон.

вака́цыі

(лац. vacatio = вызваленне)

уст. тое, што і канікулы.

вакза́л

(англ. Vauxhall = забаўляльная ўстанова каля Лондана ў 17 ст.)

будынак для пасажыраў і службовага персаналу на чыгуначнай станцыі, на прыстані і інш.