Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вібра́тар

(ад лац. vibrare = дрыжаць, вагацца)

1) прылада, прыстасаванне для ўтварэння рытмічных ваганняў;

2) адрэзак правадніка, па якім цячэ пераменны ток высокай частаты, што ўзбуджае электрамагнітныя ваганні.

вібратро́н

(ад вібра- + чпрон)

тое, што і механатрон.

вібратэрапі́я

(ад вібра- + тэрапія)

прымяненне механічных ваганняў (вібрацый) у лячэбных мэтах; адзін з метадаў фізіятэрапіі.

вібрафо́н

(ад вібра- + -фон)

ударны музычны інструмент з двух радоў металічных пласцінак, па якіх удараюць спецыяльнымі палачкамі, выклікаючы дрыжанне (вібрацыю) гуку.

вібра́цыя

(лац. vibratio)

1) механічныя ваганні пругкіх цел, механізмаў, збудаванняў;

2) ваганні вышыні тону якога-н. гуку (голасу, струны і інш.).

вібраштампава́нне

(ад вібра- + штамп)

спосаб фармавання зборных жалезабетонных канструкцый і бетонных вырабаў вібрацыяй і ціскам штампа 1.

вібро́граф

(ад вібра- + -граф)

самапісны прыбор для вычэрчвання крывой, па якой можна меркаваць аб амплітудзе і частаце дрыжання цел.

вібро́метр

(ад вібра- + -метр)

прыбор для вымярэння простых механічных ваганняў і вібрацыі машын, мастоў і інш.

вібрыёз

(ад вібрыёны)

інфекцыйная хвароба сельскагаспадарчых жывёл, выкліканая вібрыёнамі.

вібрыёны

(фр. vibrion, ад лац. vibrare = дрыжаць, вагацца)

бактэрыі ў форме сагнутых палачак або косак, напр. узбуджальнікі халеры.