Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

басэтго́рн

(ням. Bassetthom, ад іт. basso = нізкі + ням. Hom = рог)

духавы музычны інструмент, разнавіднасць кларнета.

басэ́тля

(польск. basetla < ням. Bassettel, ад іт. bassetto)

народны смычковы музычны інструмент нізкага рэгістра, блізкі да віяланчэлі.

баталёр

(фр. batailleur)

асоба на ваенным судне, якая загадвае харчовым і рэчавым забеспячэннем.

баталі́ст

(іт. battaglista, ад battaglia = бой, бітва)

мастак, творчасць якога прысвечана ваеннай тэматыцы.

баталі́т

(ад гр. bathos = глыбіня + -літ)

буйны масіў гранатоідных горных парод, які ўтварыўся ў зямной кары на вялікай глыбіні.

бата́лія

(фр. bataille, ад іт. battaglia = бой, бітва)

1) уст. бітва, бой;

2) перан. бурная сварка, бойка.

батальён

(фр. bataillon, ад іт. battaglione)

вайсковае падраздзяленне з некалькіх рот, якое ўваходзіць у склад палка.

бата́льны

(ад іт. battaglia = бой, бітва)

які адлюстроўвае ваенныя сцэны, баявыя дзеянні;

б. жанр — жанр выяўленчага мастацтва, прысвечаны ваеннай тэматыцы.

бата́н

(фр. battant)

механізм ткацкага варштата, які накіроўвае рух чаўнака, што ўводзіць уток у аснову.

батанізава́ць

(ням. botanisieren = збіраць расліны, ад гр. botane = трава)

збіраць расліны з мэтай іх вывучэння; гербарызаваць.