хіміятэрапі́я
(ад хімія + тэрапія)
лячэнне інфекцыйных хвароб хімічнымі прэпаратамі.
хіміятэрапі́я
(ад хімія + тэрапія)
лячэнне інфекцыйных хвароб хімічнымі прэпаратамі.
хімматало́гія
[ад хім(ія) + мата- + -логія]
навука, якая вывучае ўласцівасці, якасць і рацыянальнае выкарыстанне гаручых і змазачных матэрыялаў у тэхніцы.
хі́мус
(
змесціва тонкіх кішак жывёл і чалавека, утворанае з ежы пад уплывам стрававальных сокаў.
хі́на
(
тое, што і хінін.
хіназо́л
(ад хінін + -ол)
арганічнае гэтэрацыклічнае злучэнне, цвёрды крышталічны прадукт, лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца як антысептычны сродак для дэзінфекцыі рук, прамывання ран і
хіналі́н
(ад хінін +
арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, бясколерная, часцей жаўтаватая вадкасць з рэзкім пахам; выкарыстоўваецца як растваральнік, пры вырабе некаторых фарбавальнікаў, лекавых прэпаратаў.
хіная́на
(
адзін з двух кірункаў у будызме, паслядоўнікі якога лічаць магчымым дасягненне нірваны толькі праз манаства.
хінідзі́н
(
алкалоід, які змяшчаецца ў кары хіннага дрэва; выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння арытміі сэрца.
хіні́н
(
алкалоід, белы крышталічны горкі на смак парашок, які атрымліваецца з кары хіннага дрэва і выкарыстоўваецца ў медыцыне для лячэння малярыі і ў акушэрскай практыцы.
хіно́ны
(ад
арганічныя араматычныя злучэнні, афарбаваныя крышталічныя рэчывы з рэзкім пахам; выкарыстоўваюцца пры вырабе фарбавальнікаў.