фотака́др
(ад фота- + кадр)
асобны здымак на фотаплёнцы.
фотака́др
(ад фота- + кадр)
асобны здымак на фотаплёнцы.
фотака́мера
(ад фота- + камера)
1) частка фотаапарата, якая з’яўляецца святлонепранікальнай каробкай з аб’ектывам;
2) тое, што і фотаапарат.
фотакарэспандэ́нт
(ад фота- + карэспандэнт)
фатограф, які робіць здымкі для якога
фотакарэспандэ́нцыя
(ад фота- + карэспандэнцыя)
карэспандэнцыя для часопіса або газеты ў выглядзе фатаграфічных здымкаў.
фотакато́д
(ад фота- + катод)
катод фотаэлемента, які выпраменьвае электроны пад дзеяннем святла.
фотакера́міка
(ад фота- + кераміка)
упрыгожанні на керамічных вырабах, нанесеныя спосабам фатаграфіі.
фотако́пія
(ад фота- + копія)
копія дакумента, рукапісу, зробленая фатаграфічным спосабам.
фотаксілагра́фія
(ад фота- + ксілаграфія)
гравюра на дрэве, выкананая шляхам перанясення малюнка на паверхню дошкі фатаграфічным спосабам з далейшым гравіраваннем штрыхоў ад рукі.
фоталабарато́рыя
(ад фота- + лабараторыя)
лабараторыя, дзе робіцца апрацоўка фатаграфічных пласцінак, плёнак, фатаграфій.
фоталінаты́п
(ад фота- + лінатып)
фотанаборная машына, пабудаваная як лінатып, у якой адліўны апарат заменены фатаграфічным устройствам.