Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ну́мар

(лац. numerus = лік)

1) парадкавы лік прадмета ў радзе яму падобных (напр. н. дома);

2) прадмет, абазначаны пэўным лікам па парадку (напр. свежы н. газеты);

3) размер адзення, абутку і інш.;

4) асобны пакой у гасцініцы;

5) асобная частка канцэртнай праграмы (напр. эстрадны н.);

6) які-н. нечаканы, дзіўны ўчынак (напр. выкінуць н.).

нумарава́ць

(лац. numerare)

ставіць на чым-н. нумары ў паслядоўным парадку.

нумара́тар

(лац. numerator = лічыльнік)

апарат, пры дапамозе якога нумаруюцца аблігацыі, білеты, квітанцыі і іншыя дакументы.

нумара́цыя

(лац. numeratio)

1) мат. сукупнасць прыёмаў абазначэння (запісу) і назвы лікаў; злічэнне;

2) лічбавае абазначэнне прадметаў, размешчаных у паслядоўным парадку (напр. н. кватэр, н. старонак).

нумізма́т

(ад гр. nomisma, -atos = манета)

збіральнік манет і медалёў; спецыяліст у галіне нумізматыкі.

нумізма́тыка

(ад гр. nomisma, -atos = манета)

дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае манеты, медалі, ордэны і значкі.

нумулі́т

(ад лац. nummulus = манетка)

вымерлая марская аднаклетачная жывёліна са шматкамернай ракавінай у выглядзе плоскай спіралі; была распаўсюджана ў палеагене.

ну́нцый

(лац. nuntius)

пастаянны дыпламатычны прадстаўнік рымскага папы пры ўрадзе якой-н. дзяржавы (параўн. легат1 2).

нус

(гр. nus = розум)

дух, розум, сэнс, думка як цэнтральныя паняцці старажытнагрэчаскай філасофіі.

нут

(тур. nohut)

травяністая расліна сям. бабовых, якая вырошчваецца як харчовая і кармавая пераважна ў Афрыцы, Сярэд. і Малой Азіі; інтрадукавана на Беларусі.