Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

люне́т

(фр. lunette)

1) ваен. палявое ўмацаванне, якое складаецца з аднаго-двух валоў (бруствераў) і рова ўперадзе;

2) прыстасаванне на металарэзных станках для дадатковага прытрымлівання пры апрацоўцы тонкіх і доўгіх загатовак;

3) архіт. арачны праём у скляпенні ці сцяне, гарызантальна абмежаваны знізу.

люпазо́рый

(ад лац. lupus = воўк)

спецыяльная лячэбная ўстанова для хворых на туберкулёз скуры (люпус).

лю́пус

(лац. lupus = воўк)

адзін з відаў туберкулёзу скуры; туберкулёзная ваўчанка.

лю́стр

(фр. lustre = бляск)

пігмент, які наносіцца на керамічныя вырабы зверху глазуры для надання ім металічнага або перламутравага бляску.

лю́стра1

(польск. lustro, ад іт. lustro)

1) адшліфаваная паверхня шкла, металу, здольная даваць адбіткі прадметаў, якія знаходзяцца перад ёю, а таксама спецыяльна зроблены прадмет з такой паверхняй;

2) перан. спакойная, гладкая паверхня вады;

3) перан. тое, што з’яўляецца адбіткам якіх-н. з’яў, працэсаў.

лю́стра2

(фр. lustre)

падвесны асвятляльны прыбор з некалькімі крыніцамі святла (электралямпамі ці свечкамі).

люстрава́ць

(польск. lustrować, ад лац. lustrare)

адлюстроўваць, адбіваць.

люстра́цыі1

(польск. lustracja, ад лац. lustrum = падатковы перыяд)

перыядычныя апісанні дзяржаўных маёмасцей у Польшчы і на Беларусі ў 16—18 ст. з мэтай вызначэння іх прыбытковасці.

люстра́цыі2

(лац. lustratio = ачьппчэнне шляхам ахвярапрынашэнняў)

рэлігійныя абрады, звязаныя з уяўленнем аб ачышчальнай сіле магічных дзеянняў.

люстры́н

(фр. lustnne)

тонкая шарсцяная або паўшарсцяная тканіна з глянцам; раней з яе шылі мужчынскія пінжакі.