Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

велд

(гал. veld = поле)

плато ў Паўд. Афрыцы, пакрытае злакавай і хмызняковай расліннасцю.

веле́невы

(ад велень)

пергаментны;

в-ая папера — высокагатунковая шчыльная папера, падобная на пергамент.

веле́нь

(фр. vélin)

лепшы сорт пергаменту з цялячай скуры.

ве́лігер

(лац. veliger)

лічынка многіх марскіх малюскаў.

велінгто́нія

[ад англ. A. Wellington = прозвішча англ. свяшчэнніка (1769—1852)]

тое, што і секвоядэндрон.

велі́ты

(лац. velites)

лёгкаўзброеныя пехацінцы ў Стараж. Рыме.

ве́лум

(лац. velum = парус)

орган руху і захоплівання ежы ў гідрамедуз, сіфанафор і лічынак многіх марскіх малюскаў.

вельбо́т

(англ. whale-boat)

лёгкая вёславая шлюпка з вострымі носам і кармой, якая выкарыстоўваецца на марскіх промыслах.

вельве́т

(англ. velvet = аксаміт)

баваўняная ці сінтэтычная тканіна з густым ворсам, падобная на аксаміт.

вельвеці́н

(ад англ. velvet = аксаміт)

мяккая баваўняная тканіна, падобная на вельвет, з якой шыюць спартыўнае адзенне.