бара́ж
(фр. barrage)
1) загарода ў паветры з прывязаных стальнымі тросамі аэрастатаў, якая перашкаджае палёту самалётаў праціўніка;
2) сукупнасць сродкаў загароды супраць надводных і падводных караблёў;
3) падпорная сценка на горных участках чыгункі для аховы яе ад размыву.
баражы́раваць
(ад фр. barrage = перашкода, загарода)
патруляваць на самалётах над пэўным раёнам для аховы аб’ектаў ад авіяцыі праціўніка.
баразо́н
[ад бор + аз(от)]
спалучэнне бору з азотам, крышталічнае рэчыва, блізкае па цвёрдасці да алмаза; выкарыстоўваецца пры механічнай апрацоўцы паверхні металаў, шкла і пры вырабе тэрмаўстойлівых ізалятараў.
бара́к
(фр. barraque)
будыніна, звычайна дашчаная, для часовага жылля.
барака́мера
(ад бара- + камера)
герметычная камера, у якой штучна зменьваецца ціск паветра, што дазваляе праводзіць выпрабаванні метэаралагічных прыбораў і правяраць уплыў агмасферных змен на арганізм чалавека.
бараклі́ннасць
(ад бара- + гр. klino = нахіляю)
стан атмасферы, пры якім яе шчыльнасць вызначаецца ціскам і тэмпературай (параўн. баратропнасць).
бараку́да
(ісп. barracuda)
драпежная рыба атрада кефалепадобных, якая водзіцца ў трапічных і субтрапічных морах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў.
баране́т
(англ. baronet, ад фр. baron = барон)
дваранскі тытул у Англіі, сярэдні паміж вьппэйшым і ніжэйшым дваранствам.
бара́нкасы
(ісп. barrancoso = няроўны, з паглыбленнямі)
глыбокія барозны на схілах вулкана, утвораныя пад уздзеяннем вады.