Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ве́джвуд

[англ. D. Wedgwood = прозвішча англ. кераміка (1730—1795)]

разнавіднасць англійскага фарфору з белымі рэльефнымі фігурамі на каляровым фоне.

ве́ды

(санскр. vāda = веданне)

старажытныя помнікі індыйскай літаратуры, якія змяшчаюць рэлігійныя гімны, абрадавыя прадпісанні, заклінанні і міфы.

веды́зм

(ад веды)

старажытная рэлігія, заснаваная ў Індыі ў канцы 2 тысячагоддзя да н.э., для якой характэрна абагаўленне сіл прыроды; асновы ведызму выкладзены ў Ведах.

ве́ер

(рус. веер, ад ням. Fächer)

ручное прыстасаванне ў выглядзе складнога паўкруга, якім абмахваюцца ў спёку.

вежэта́ль

(фр. végétal = раслінны)

касметычная вадкасць для валасоў.

везікулі́т

(ад везікулы)

запаленне семявых пузыркоў.

везі́кулы

(лац. vesicula)

1) пухіркі на скуры, высыпка;

2) утварэнні ў арганізме (на лёгкіх, у яечніку і інш.), якія маюць выгляд пузыркоў.

везі́р

гл. візір 2.

везувія́н

(ад іт. Vesuvio = назва вулкана)

мінерал класа сілікатаў зеленавата-жоўтага, блакітнага або зялёнага колеру са шкляным бляскам.

вейге́ла

(н.-лац. veigela)

кустовая расліна сям. бружмелевых з простым лісцем і буйнымі кветкамі розных колераў без паху, пашыраная ва Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.