Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цысты́т

(ад гр. kystis = пузыр)

запаленне слізістай абалонкі мачавога пузыра.

цыстыцэ́рк

(ад гр. kystis = пузыр + kerkos = хвост)

лічынка саліцёраў што мае форму круглага пузыра і паразітуе ў арганізме жывёл і чалавека.

цыстыцэрко́з

(ад цыстыцэрк)

глісная хвароба жывёл і чалавека, выкліканая цыстыцэркамі, якая характарызуецца корчамі, парушэннем псіхікі, стратай зроку і інш.

цыстыцэрко́ід

(ад цыстыцэрк + -оід)

форма фін стужкавых чарвей, што мае выгляд пузыра з адзіным сколексам і хвастападобным адросткам.

цыстэі́н

(ад гр. kystis = пузыр)

серазмяшчальная амінакіслата, якая ўваходзіць у склад большасці бялкоў і выконвае важную ролю ў рэгуляцыі абмену рэчываў у арганізме.

цыстэ́рна

(лац. cisterna)

рэзервуар для захоўвання і перавозкі вадкасцей.

цыстэрцыя́нцы

(ад лац. Cistercium = назва мясцовасці ў Францыі, зараз Citeaux)

члены каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў канцы 11 ст. каля г. Дыжона ў францыі.

цы́сус

(н.-лац. cissus)

кустовая або травяністая расліна сям. вінаградавых з паветранымі каранямі, падоўжаным сэрцападобным лісцем і непрыкметнымі зялёнымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як лісцева-дэкаратыўная ў пакоях і аранжарэях.

цыта-

(гр. kytos = ёмішча, клетка)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да раслінных або жывёльных клетак.

цытава́ць

(польск. cytować, ад лац. citare)

прыводзіць цытату.