Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хаа́ны

(гр. choane = лейка)

унутраныя адтуліны поласці носа ў чалавека і пазваночных жывёл, якія злучаюць поласць носа з насаглоткай.

хааты́чны

(ад хаос)

бязладны, пазбаўлены парадку, стройнасці, арганізаванасці.

хабанэ́ра

(ісп. habanera, ад Habana = Гавана)

кубінскі народны танец з павольнымі дакладнымі рухамі імправізацыйнага характару, а таксама музыка да гэтага танца.

ха́бар

(цюрк. chabar, ад ар. habar = паведамленне)

грошы або рэчы, што даюцца службовай асобе як подкуп з мэтай атрымання якой-н. выгады.

хабертыёз

(ад хабертыя)

глісная хвароба жвачных жывёл, якая выклікаецца хабертыяй.

хаберты́я

(н.-лац. chabertia)

гельмінт класа нематодаў паразітуе ў арганізме жвачных жывёл.

хадж

(ар. chadj)

паломніцтва ў Медыну і Мекку да мусульманскай святыні, што з’яўляецца праяўленнем вялікай набожнасці.

хаджы́

(ар. chadji)

ганаровы тытул мусульманіна, які зрабіў хадж (звычайна ставіцца перад імем).

хады́с

(ар. chadis)

мусульманскае паданне аб учынках і выслоўях прарока Магамета.

хазмага́мія

(ад гр. chasma = пашча + -гамія)

апыленне, якое адбываецца ў кветках з каронкай, што раскрываецца ў час цвіцення.